Ігар Аліневіч

Еду ў Магадан

Рукапіс дзённіка напісаны ў турме КДБ і перададзены на волю. У сакавіку 2013 года сябры Ігара Аліневіча выдалі кнігу «Еду ў Магадан» на мове арыгіналу – па-расейску. З ёй аўтар стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Турэмны дзённік перакладзены на некалькі замежных моваў. Беларускае выданне, дапоўненае новымі артыкуламі, выйшла ў 2017 годзе. У кнізе аўтар дэталёва апісвае сучасную карную сістэму, дзеліцца практычнымі парадамі, перасцерагае, выказвае ўласныя погляды і прынцыпы. Упершыню Ігар Аліневіч быў гвалтоўна выкрадзены спецслужбамі ў Маскве 28 ліставада 2010 года. Яго перавезлі ў Мінск і змясцілі ў так званую «амерыканку». Разам з Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам быў абвінавачаны ва ўдзеле ў розных акцыях анархістаў, за што быў асуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Віну не прызнаў. Выйшаў на волю праз 5 год зняволення ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з указам аб памілаванні. Пасля вызвалення Ігар Аліневіч з’ехаў з Беларусі, але ў 2020 годзе вярнуўся. У тым жа годзе яго разам з паплечнікамі затрымалі на мяжы з Украінай і абвінавацілі ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў. Прысуд – 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязень пераведзены на турэмны рэжым і адбывае зняволенне ў Следчай турме № 8 Жодзіна Чытае: Стась Дадэрка

Listen on Apple Podcasts

Neueste Folgen

Jun 18, 2024

Выкраданне замест экстрадыцыі

E15 • 14 mins

Jun 17, 2024

Як у Беларусі выбіваюць паказанні

E14 • 4 mins

Jun 16, 2024

Анархіст Ігар Аліневіч: Хто маўчыць — той пераможаны. Анархія і беззаконне

E13 • 35 mins

Jun 15, 2024

Пачаўся збор подпісаў пад петыцыяй у абарону беларускіх анархістаў

E12 • 5 mins

Jun 14, 2024

Па той бок плота. З кім сядзець, дзе, як. Што рабіць

E11 • 90 mins

Sprache
Weißrussisch
Land
Russland
Kategorien