Вольга Вялічка

Ад 2 да 15: Мая мама ў турме

Аўтарка з 2021 года працуе псіхолагам з палітычнымі зняволеннымі і іх роднымі, у тым ліку дзецьмі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Як кажа сама аўтарка, мэтай было «паказаць свет, якім яго бачаць дзеці, прычым дзеці, якія вельмі рана мусілі зразумець, што гэты свет несправядлівы» Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час: у асобным раздзеле змешчаны ўспаміны сведкаў пра жаночы лагер АЛЖЫР. Таксама прыведзены рэкамендацыі аўтаркі, як і з якой мэтай выбудоўваць камунікацыю з дзецьмі на палітычныя тэмы. Вось, што напісала пра кнігу пісьменніца, нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч: "Калі вы хочаце даведацца пра тое, што адбываецца сёння ў Беларусі , прачытайце гэтую кнігу . Аўтар распытвае дзяцей, чые аповеды перакуляць вас у дзіўны свет, ён нашмат страшнейшы за дарослы, здавалася б, што ў гэтым свеце яшчэ ўсё мае быць створана з любові, а дзіця 7-10 гадоў — ужо ведае тое, што не па сілах нават даросламу сэрцу. Табе расказваюць, як нейкія людзі ў чорным палажылі тату на падлогу і білі патэльняй, як хлопчык доўга чакаў маму з турмы , а калі яна вярнулася, колькі дзён крычаў на яе. Плакаў і крычаў . Пра гэта вы не прачытаеце сярод навінаў у кампутары. Дзеці не даюць нам прызвычаіцца да вайны, да лукашызму. Знаходзяць для гэтага нейкія свае словы. Гэта бясстрашныя і сумленныя сведкі. Зроблена гэтая праца таленавіта і з сэрцам. Хочацца чытаць далей…". "Гэта вельмі патрэбная кніга. Тэма, пра якую так мала гавораць, але якая расце штодзень побач з намі. Шчыра прызнаюся, гэта самыя страшныя казкі, якія я чытала". Крысціна Дробыш, агучыла гэтую кнігу. Выдавецтва папяровай версіі - "Gutenberg Publisher" Чытае: Крысціна Дробыш

Listen on Apple Podcasts

Neueste Folgen

Nov 15, 2024

16. Як гаварыць з дзіцём пра палітыку і ці бяспечна гэта?

E16 • 2 mins

Nov 14, 2024

15. Як успрымаць урокі «патрыятызму» ў школах?

E15 • 3 mins

Nov 13, 2024

14. Што трэба ведаць, перш чым гаварыць з дзіцём пра палітыку?

E14 • 3 mins

Nov 12, 2024

13. Як гаварыць з дзіцём пра палітыку. Этапы фарміравання страхаў у дзяце

E13 • 8 mins

Nov 11, 2024

12. Што запомнілі дзеці, якія прайшлі праз ГУЛАГ

E12 • 16 mins

Sprache
Weißrussisch
Land
Litauen