Джордж Оруэл

1984

Вечная гісторыя, як бот, што наступае на чалавечы твар, як казаў сам Оруэл. У часы Савецкага Саюзу твор на тэрыторыі Беларусі, як і на тэрыторыі ўсёй дзяржавы пад назвай СССР, быў забаронены ажно да 1988 года. Хаця апублікаваны быў яшчэ ў 1949, а перакладзены не менш, чым на 65 моў. Першымі назвамі раману былі “Апошні чалавек у Еўропе” і “Жывыя і мёртвыя”. Джордж Оруэл змагаўся з фашызмам у іспанскай Грамадзянскай вайне. Спачатку ў якасці ваеннага карэспандэнта, а потым далучыўся да рэспубліканцаў. Ён лічыў пацыфізм раскошай, за якую плацяць іншыя. Пасля цяжкага ранення Оруэл мусіў збегчы з Іспаніі, баючыся за сваё жыццё, але назаўжды захаваў нянавісць да камунізму і таталітарызму. Лічылася, што пафас раману скіраваны акурат супраць камуністычнай дыктатуры. “1984” – таталітарная сістэма, у якой грамадства адмаўляе свабоду. Канцэнтрацыя ўлады ў адных руках, адзіная “правільная ідэалогія”, татальны кантроль над грамадскім і асабістым жыццём, галеча і ўсеагульны страх, вынішчэнне іншадумцаў і нязгодных, бясконцыя пошукі ворагаў, з якімі вядзецца няспынная вайна. А галоўнае – вынішчэнне мовы, слова, ідэі, любога пачуцця. Умоўная будучыня вачыма Джорджа Оруэла. Ці стала гэтая фантазія рэальнасцю? Вырашаць нашым гледачам. А ў дадзеным выпадку – слухачам. Пераклад Сяргея Шупы. Галасы Купалаўцаў. Рэжысёры і рэдактары запісу – Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш Кампазітар, гукарэжысёр, саўнд-дызайнер – Оlegdeep Асаблівая падзяка аўтару ідэі спадару Віталю А таксама ўсім тым, без каго гэты праект быў бы немагчымы Чытае: Купалаўцы

Listen on Apple Podcasts

Recent Episodes

Oct 18, 2024

Раздзел 24

E24 • 21 mins

Oct 17, 2024

Раздзел 23

E23 • 8 mins

Oct 16, 2024

Раздзел 22

E22 • 11 mins

Oct 15, 2024

Раздзел 21

E21 • 27 mins

Oct 14, 2024

Раздзел 20

E20 • 47 mins

Language
Belarusian
Country
Belarus
Categories