Праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі ў сакавіку 2023 года пакараны 10-цю гадамі пазбаўлення волі. Гэта ўжо другое зняволенне кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" за ажыццяўленне ім грамадскай дзейнасці, за дапамогу ахвярам парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Першы раз Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў 2011-м на 4 з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і спагнаннем нанесенай шкоды дзяржаве. Пакаранне адбываў у ПК № 2 г. Бабруйска, працаваў упакоўшчыкам у швейным цэху. Той свой турэмны досвед праваабаронца, літаратуразнаўца, эсэіст занатоўваў у розных сшытках, пасля вызвалення яны і склалі дакументальную кнігу “Турэмныя сшыткі”. Алесь Бяляцкі — аўтар кніг «Літаратура і нацыя» (1991), «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера» (2006), «Асвечаныя беларушчынай» (2013), «Іртутнае срэбра жыцця» (2014), «Халоднае крыло радзімы» (2014), «Бой з сабой» (2016), «Турэмныя сшыткі» (2018). Апошнія пяць кніг з пераліку напісаныя за кратамі.
Charts
- 80Decreased by 4
- 112Decreased by 2
- 35Increased by 0
Episodios recientes
Mar 11, 2024
Жоўты сшытак
E5 • 18 mins
Mar 10, 2024
Асобныя аркушы
E4 • 15 mins
Mar 9, 2024
Чорны сшытак
E3 • 5 mins
Mar 8, 2024
Карычневы сшытак
E2 • 58 mins
Mar 7, 2024
Рознакаляровы сшытак
E1 • 9 mins