«Мова 404» – гэта беларуская мова ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі – дзяржаўная, але толькі на паперы. У Беларусі ёсць дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце. Каб вырашыць праблему, яе трэба ўбачыць, а першы крок да вырашэння любой праблемы – асэнсаванне. У аўдыякнізе сабраныя гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах. «Мова 404» – незвычайная аўдыякніга. У ёй сабраныя не толькі больш за сотню ўласных гісторый беларусаў і беларусак. Чытаюць гэтыя гісторыі таксама звычайныя беларусы і беларускі. З розных краін свету, розных узростаў. Запісвалі ў простых умовах: дома ці на працы, хтосьці на прафесійнай апаратуры, а часцей – на тэлефоне. Але ўсіх іх, і аўтараў і выканаўцаў, аб’ядноўвае неабыякавасць да роднай мовы і жаданне, каб яе стала больш у нашым жыцці. У аўдыякнізе 127 гісторый і 101 голас. Аўтарка кнігі - Аліна Нагорная. Над праектам працавалі каманды audiobooks.by і Кніжны Воз. Прыемнага праслухоўвання!
Charts
- 37Increased by 0
- 142NEW
Episodios recientes
Oct 14, 2022
Збівалі дубінкамі, білі з нагі ў сонечнае спляценне…
E5 • 2 mins
Oct 13, 2022
Адразу ж ідзе нейкае непаразуменне…
E4 • 2 mins
Oct 12, 2022
Мяне туды не бралі, а бралі людзей ніжэйшай кваліфікацыі…
E3 • 1 mins
Oct 11, 2022
А-а-а, красный. Так бы и сказали…
E2 • 1 mins
Oct 10, 2022
Уступ
E1 • 6 mins